прыжы́ць, ‑жыву, ‑жывеш, ‑жыве; ‑жывём, ‑жывяце; зак.

Разм.

1. Тое, што і прыжыцца (у 2 знач.). «Прыжыве — зраблю прышчэп, — падумаў .. [Андрэй]. — Не прыжыве — за верх і вон з гародчыка.. Што іх — есці калі будзеш, грушы тыя?» Пташнікаў.

2. каго. Нарадзіць, даць жыццё дзіцяці (звычайна ад пазашлюбнай сувязі). — Бач, што ён зрабіў: прыжыў дзіця, кінуў-рынуў, і памінай як яго звалі. Сабаленка. З дачкой Барабанчыкавай ветэрынар прыжыў сабе сына, Паўла Будніка. Галавач.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)