апа́лавы, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да апалу 2. Апалавы камень. // Які зроблены з апалу 2 або ўтрымлівае апал 2. Апалавы пярсцёнак. // Малочна-белы з жоўтым або блакітным адценнем; такога колеру, як апал 2. На апалавым небе не было ніводнай хмурынкі. Мікуліч.
апалаге́т, ‑а, М ‑геце, м.
Кніжн. Актыўны абаронца якога‑н. вучэння, ідэі, парадкаў. Апалагеты капіталізму.
апалаге́тыка, ‑і, ДМ ‑тыцы, ж.
Кніжн. Галіна багаслоўя, якая мае задачай абарону хрысціянскай догмы. // перан. Выкліканая якімі‑н. прычынамі, але не абгрунтаваная абарона чаго‑н.; усхваленне.
апалагеты́чны, ‑ая, ‑ае.
Кніжн. Які мае адносіны да апалагета, апалагетыкі.
апалагі́чны, ‑ая, ‑ае.
Кніжн. Які мае адносіны да аполага.
апа́лак, ‑лка, м.
Разм. Што‑н. апаленае, абгарэлае.
апала́ны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад ападаць.
апаласка́ны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад апаласкаць.
апаласка́ць, ‑лашчу, ‑лошчаш, ‑лошча; зак., каго-што.
1. Злёгку абмыць. [Бабка] унуку і ваду на рукі палівае, і кажа, каб хоць шыю сабе апаласкаў, бо яна ад загару і пылу стала чорная як зямля. Пестрак.
2. перан. Абгаварыць каго‑н. [Вашыновіч:] — У нас народ такі. Дзе што якое пачуюць, дык.. як паднімуць гаворку. Усіх па костачках разбяруць, усіх апалошчуць. Чорны.
апаласну́ты, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад апаласнуць.