Які мае адносіны да апалу 2. Апалавы камень.// Які зроблены з апалу 2 або ўтрымлівае апал 2. Апалавы пярсцёнак.// Малочна-белы з жоўтым або блакітным адценнем; такога колеру, як апал 2. На апалавым небе не было ніводнай хмурынкі.Мікуліч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)