Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu

пратэстава́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад пратэставаць (у 2 знач.).

пратэстава́цца, ‑туецца; незак.

Зал. да пратэставаць (у 2 знач.).

пратэстава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак. і незак.

1. незак. Пярэчыць; заяўляць пратэст. Пратэставаць супраць гонкі ўзбраенняў. □ Дзед пратэстуе, напірае на тое, што трэба забраць дзяцей і вярнуцца сюды. Колас.

2. зак. і незак., што. Спец. Зрабіць (рабіць) пратэст вэксаля.

пратэста́нт, ‑а, М ‑нце, м.

1. Паслядоўнік пратэстантызму.

2. Кніжн. Той, хто пратэстуе супраць чаго‑н.

[Ад лац. protestans, protestantis — той, хто публічна даказвае.]

пратэста́нтка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

Жан. да пратэстант.

пратэстанты́зм, ‑у, м.

Агульная назва розных хрысціянскіх веравучэнняў, якія ўзніклі ў сувязі з рэфармацыяй 16 ст. як пратэст супраць каталіцызму.

пратэста́нцкі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да пратэстанта (у 1 знач.), да пратэстантызму. Пратэстанцкая царква.

пратэста́нцтва, ‑а, н.

Тое, што і пратэстантызм.

пра́ўда, ‑ы, ДМ ‑дзе, ж.

1. Тое, што адпавядае рэчаіснасці; ісціна. — Вялікая справа — умець данесці да народа бальшавіцкую праўду. Шамякін. Кастусь гаварыў праўду, але гэтыя словы ўзлавалі Сяргея. Шахавец.

2. Праўдзівасць, правільнасць. [Саша] не думала пра тое, што ў праўду гэтых слоў сама не верыць і што да Цішкі яны не даходзяць. Шамякін. // Разм. Правільнасць, слушнасць. І што яму [прышэльцу] скажаш? нічога, Бо праўда, відаць, з яго боку. Колас. // Праўдзівасць адлюстравання жыццёвых з’яў у мастацкім творы, ігры акцёра на сцэне і пад. [З. Бядуля] імкнуўся знайсці мастацкую праўду новага жыцця. Каваленка. Усё ў гэтай сцэне праўда і ўсё поўна паэзіі. Бярозкін.

3. Справядлівасць; парадак, заснаваны на справядлівасці. У начальства знайсці праўду Думае старая. Колас.

4. (з вялікай літары). Гіст. Назва сярэдневяковых збораў законаў. Руская Праўда.

5. у знач. вык. Ужываецца для пацвярджэння слоў субяседніка, азначае: сапраўды, на самой справе так. Бачыць [купец], і праўда — расце ўдовін сын як на дражджах. Якімовіч.

6. у знач. пабочн. Сапраўды, на самой справе. Стрэльба, праўда, была дужа старая. Лынькоў.

7. у знач. уступальнага злучніка. Хоць (хаця). Калгас сабраў на некаторых участках шмат саломы і мала збожжа. Праўда, ураджай быў высокі. Крапіва.

•••

Глядзець праўдзе ў вочы гл. глядзець.

І то праўда — азначае згоду са словамі субяседніка.

Па праўдзе кажучы (сказаць); праўду кажучы (сказаць) гл. кажучы.

Праўда вочы коле — непрыемна слухаць пра свае непрыгожыя, непрыстойныя ўчынкі.

Праўда-матка — сапраўдная, чыстая праўда.

Праўду (праўду-матку) рэзаць (у вочы) гл. рэзаць.

Служыць верай і праўдай гл. служыць.

(Усімі) праўдамі і няпраўдамі — усякімі сродкамі.

Што праўда, то праўда — сапраўды, на самой справе.

праўдалю́б, ‑а, м.

Той, хто любіць праўду, дамагаецца справядлівасці. Сама ж яснасць грамадскіх ідэалаў здымае канфліктаў развіцця, суровасці і бязлітаснасці дыялектыкі. Забываць гэта — забываць аб прыродзе жыцця ўвогуле, аб традыцыях вялікага праўдалюба Багдановіча ў прыватнасці. Лойка.