пратычко́ўванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. пратычкоўваць — пратычкаваць.
пратычко́ўвацца, ‑аецца; незак.
Зал. да пратычкоўваць.
пратычко́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да пратычкаваць.
пратэжы́раванне, ‑я, н.
Кніжн. Дзеянне паводле знач. дзеясл. пратэжыраваць.
пратэжы́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; незак., каму.
Кніжн. Рабіць пратэкцыю каму‑н., апекаваць каго‑н. Бародка адказаў раздражнена і непрыязна: — А вы менш пратэжыруйце — лепш будзе для справы, — і адышоў да іншых знаёмых. Шамякін.
[Ад фр. protéger.]
пратэжэ́, нескл., м. і ж.
Кніжн. Той (тая), хто карыстаецца чыёй‑н. пратэкцыяй, апякунствам.
[Фр. protégé.]
пратэ́з, ‑а, м.
Штучная частка цела (рука, нага, зубы і інш.), зробленая ўзамен страчанай прыроднай. [Вадзім] падпісваў.. свой апошні зборнічак. Падпісваў левай рукой — на правай замест кісці быў пратэз. Мехаў.
[Ад грэч. próthesis — дадатак, прыбаўка, далучэнне.]
пратэзава́нне, ‑я, н.
Спец. Дзеянне паводле знач. дзеясл. пратэзаваць.
пратэзава́ць, ‑зую, ‑зуеш, ‑зуе; зак. і незак., каго-што.
Спец. Забяспечыць (забяспечваць) пратэзам; замяніць (замяняць) пратэзам страчаныя часткі цела.
пратэзі́ст, ‑а, М ‑сце, м.
Спецыяліст па вырабу пратэзаў.