Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu

пратрэ́сены, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад пратрэсці.

пратрэ́сці, ‑трасу, ‑трасеш, ‑трасе; ‑трасём, ‑трасяце; пр. пратрос, ‑трэсла і ‑трасла, ‑трэсла і ‑трасло; заг. пратрасі; зак., каго-што.

1. безас. Стаміць, змучыць трасеннем. За дарогу яго пратрэсла.

2. Разм. Правезці па няроўнай дарозе.

3. Трэсці некаторы час. Цэлы тыдзень яго пратрэсла ліхаманка.

пратрэ́сціся, ‑трасуся, ‑трасешся, ‑трасецца; ‑трасёмся, ‑трасяцеся; пр. пратросся, ‑трэслася і ‑трэслася, ‑трэслася і ‑траслося; зак.

1. Трэсціся некаторы час. Пасля таго як Якавенка пратросся ў машыне суткі, яму здавалася, што і зямля, да якой ён цяпер прыпаў, таксама гайдаецца. Мележ.

2. перан. Разм. Пры дапамозе якіх‑н. рухаў давесці сябе да стану бадзёрасці; размяцца. — Сцёпа, пачакай! — затрымала яго жонка.. — Давай заўтра махнём куды-небудзь у раён! Пратрасёмся, падыхаем свежым паветрам. Корбан.

3. Разм. Прагаладацца (у дарозе). [Андрэй:] — Еш, Пеця, еш, пакуль даедзеш дадому — пратрасешся. Пальчэўскі.

пратубера́нец, ‑нца, м.

Спец. Яркае светлае ўтварэнне з распаленых газаў у выглядзе выступу на краі дыска Сонца.

[Ад лац. protuberare — уздымацца.]

пратужы́ць, ‑тужу, ‑тужыш, ‑тужыць; зак.

Тужыць некаторы час. Пратужыць увесь дзень.

прату́заць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

Тузаць некаторы час.

пратупаце́ць, ‑пачу, ‑почаш, ‑поча; зак.

Тое, што і пратупаць (у 1 знач.). Прашамацеў авёс, пратупацелі капыты — і ўсё заціхла. Лупсякоў.

прату́паць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

1. Прайсці тупаючы. У суседнім пакоі пратупалі мяккія матчыны панто[ф]лі. Галавач. // Прайсці. Па насыпу блізка пратупаў абходчык, потым вярнуўся. Мележ. Я салдат Айчыны. Сотні вёрст пратупаў пехатой. Прыходзька.

2. Тупаючы, прахадзіць некаторы час. [Кравец] абуў на ногі лямцавыя туфлі, .. пратупаў па пакоі аж да самага вечара. Чорны.

прату́раны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад пратурыць.

пратуры́ць, ‑туру, ‑турыш, ‑турыць; зак., каго-што.

Разм. Выгнаць адкуль‑н. Дрэнна вучыцца Хомка. Даўно адабраў бы ў яго кніжку і пратурыў бы яго вон са школы настаўнік, каб не дзіўная натура ў Хомчынага бацькі. Гарэцкі. // Прымусіць пайсці, паехаць куды‑н. з якой‑н. мэтай. — Не думаў ехаць, — гаварыў .. [дзед], разгладжваючы бараду, — але ж жанкі пратурылі. З’ездзі і з’ездзі, праведай, як там нашы... Дудо.