Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu

пратуха́ць, ‑ае.

Незак. да пратухнуць.

прату́хлы, ‑ая, ‑ае.

Які пратух, нясвежы.

прату́хнуць, ‑не; пр. пратух, ‑ла; зак.

Стаць тухлым, сапсаваным (аб прадуктах). Рыба пратухла.

пратыка́цца, ‑аецца; незак.

Зал. да пратыкаць.

пратыка́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да праткнуць.

пратынкава́ць, ‑кую, ‑куеш, ‑куе; зак., што і без дап.

Тынкаваць некаторы час. Пратынкаваць да вечара.

пратырча́ць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак.

Тырчаць некаторы час.

пратыстало́гія, ‑і, ж.

Навука, якая вывучае аднаклетачныя арганізмы.

[Ад грэч. prōtistos — самы першы і logos — вучэнне.]

пратычкава́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад пратычкаваць.

пратычкава́ць, ‑кую, ‑куеш, ‑куе; зак., што.

Расставіць тычкі. Пратычкаваць лінію.