Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

папі́русавы, ‑ая, ‑ае.

Тое, што і папірусны. Папірусавы скрутак.

папі́русны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да папіруса.

папіса́ць, ‑пішу, ‑пішаш, ‑піша; зак.

1. што і без дап. Пісаць некаторы час. Ды я кажу: — Ну, ты цяпер папішы, а я, брат, буду рысаваць. Брыль.

2. каго-што. Разм. Занесці ў спіс усё, многае або ўсіх, многіх. Папісаць усіх у гурток. Папісаць усю маёмасць.

•••

Нічога не папішаш — тое, што і нічога не зробіш (гл. зрабіць).

папі́сваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., што і без дап.

Час ад часу, зрэдку пісаць. Сюды, на ўлонне бароў і паляк, Калісь прыязджаў з-за паўсвета Красой любавацца вяльможнейшы пан і нават папісваў санеты. Арочка.

папі́скванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. папіскваць, а таксама гукі гэтага дзеяння. Да слыху далятаў стук дзятла, чоканне дразда, папіскванне зяблікаў. Гамолка.

папі́скваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Пішчаць паціху, час ад часу. Птушаня разяўляла рот і жаласна папісквала. Якімовіч. За перагародкаю папісквала рацыя. Даніленка.

папі́ст, ‑а, М ‑сце, м.

Прыхільнік папізму.

папі́сцкі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да папізму, папістаў.

папіха́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. папіхаць.

папіха́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Адштурхвацца ад чаго‑н. Шастом студэнт час ад часу папіхаецца, дапамагаючы плыні. Брыль.

2. Зал. да напіхаць.