Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

аніга́дкі, прысл.

Разм.

1. Адпавядае выразу: «хоць бы што». Нашкодзіў і анігадкі. □ Іменна, галубок, драч. Мы яго дзеркачом завём, — разгаварыўся дзед Мікалай. — Кажуць, птушка тая пехатой шыбуе з самой Афрыкі. Ідзе і ідзе сабе і анігадкі. Даніленка.

2. Спакойна, са спакойнай душой. Было ўсё прадугледжана для таго, каб за пагодаю схапіць сена, скідаць яго ў стагі і быць анігадкі на ўсю зіму. Сабаленка.

анідзе́, прысл.

Разм. Нідзе, зусім нідзе. Анідзе, хоць свет прайдзі ты, такога хараства не ўбачыш. Дубоўка. Анідзе нас так не сустракалі На дарогах вёскі і бары, Як перад азёрамі ў Тракаі Замка старажытнага муры. Калачынскі.

аніён, ‑а, м.

Спец. Адмоўна зараджаны іон.

[Ад грэч. ana — уверх і iōn — ідучы.]

аніённы, ‑ая, ‑ае.

Спец. Які мае адносіны да аніёна.

анізва́ння, прысл.

Разм. Зусім, аніколькі. І дзіўная рэч — анізвання не з яўлялася ў.. [Влецькі] думкі аб сваёй старасці. Чорны.

аніко́лі, прысл.

Разм. Зусім ніколі; век. Сваёй роднай зямлі, дзе радзіўся, Мне аніколі нідзе не забыць. Кірэенка. Чаму ж аніколі ніякіх трывог Не ўбачыш у іншых на твары? Гілевіч. Гэтак кажуць спрадвеку: калі пад страхой Галубоў завядзецца пара, Аніколі ўжо самай грознай парой Перуны ў гэты дом не ўдараць. Чэрня.

аніко́лькі, прысл., займ.

Тое, што і ніколькі.

анілі́н, ‑у, м.

Алеістая ядавітая вадкасць без колеру, якая ўжываецца пры вырабе фарбаў, лякарстваў і пад.

[Ад араб. an-nil — індыга.]

анілі́навы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да аніліну. Анілінавы завод. // Які ўтрымлівае анілін. Анілінавыя фарбы.

анімалі́ст, ‑а, М ‑сце, м.

Мастак або скульптар, які паказвае ў сваіх творах пераважна жывёл.