папераплята́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
Пераплесці ўсё, многае. Папераплятаць часопісы.
паперарэ́зальны, ‑ая, ‑ае.
Спец. Які мае адносіны да разразання паперы. Паперарэзальная машына.
папераса́джваны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад паперасаджваць.
папераса́джваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.
Перасадзіць усіх, многіх або ўсё, многае.
папераступа́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што і без дап.
Пераступіць усё, многае; пераступіць (з нагі на нагу) некалькі разоў. Папераступаў лужыны і пайшоў. □ Даўшы з дзвярэй «дзень добры»,.. [Ціхон] памыляў вуснамі, папераступаў з нагі на нагу, а потым сказаў: — Ведаеш, хлопча, я не так сабе да цябе прыйшоў. Сабаленка.
паперасу́шваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
Перасушыць усё, многае. Паперасушваць бялізну. Паперасушваць сена.
паперасыха́ць, ‑ае; зак.
Перасохнуць — пра ўсё, многае. Бялізна паперасыхала. □ Шафёр дастаў з багажніка брызентавае вядро, і салдаты пабеглі ў нізіну, спадзеючыся знайсці там ваду. Але вады нідзе не было — усё паперасыхала. Сабаленка.
паператрыма́льнік, ‑а, м.
Трымальнік каштоўных папер.
папераціра́цца, ‑аецца; зак.
Перацерціся — пра ўсё, многае. Ніткі папераціраліся. Пясок папераціраўся на пыл.
папераціра́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
Перацерці ўсё, многае. Папераціраць вяроўкі.