Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

анако́нда, ‑ы, ДМ ‑дзе, ж.

Самая вялікая змяя сямейства ўдававых, якая водзіцца ў трапічных лясах Гвіяны, Бразіліі, Пэру.

анакру́за, ‑ы, ж.

Лішні безнаціскны склад у пачатку верша, напісанага ямбам, анапестам ці амфібрахіем.

[Грэч. anakrousis.]

анакрэанты́чны, ‑ая, ‑ае.

Які апявае радасці жыцця, каханне, весялосць. Анакрэантычная паэзія.

ана́лаг, ‑а, м.

Тое, што з’яўляецца адпаведнасцю з чым‑н., падабенствам чаго‑н.

[Ад грэч. analogos — адпаведны.]

аналагі́чнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць аналагічнага.

аналагі́чны, ‑ая, ‑ае.

1. Заснаваны на аналогіі. Аналагічны метад.

2. Які з’яўляецца аналогіяй; падобны да чаго‑н. Аналагічны выпадак. □ [Сідарук] успомніў, што ў апошнія дні атрымалі аналагічныя лісты і яшчэ некаторыя з таварышаў. Галавач.

ана́ліз, ‑у, м.

1. Метад навуковага даследавання, які заключаецца ў расчляненні цэлага на састаўныя часткі. Аналіз філасофскага паняцця прычыннасці. Аналіз заканамернасцей развіцця капіталістычнага грамадства. Статыстычны аналіз. Навуковы аналіз. // Разбор, разгляд чаго‑н. Аналіз творчасці пісьменніка. Аналіз чалавечых узаемаадносін.

2. Вызначэнне саставу і ўласцівасцей рэчыва. Аналіз крыві. Якасны аналіз. □ Быстрым позіркам Міхал акінуў калонку лічбаў на дошцы з дадзенымі хімічнага аналізу. Карпаў.

[Ад грэч. analysis — раскладанне.]

аналізава́цца, ‑зуецца; незак.

Зал. да аналізаваць.

аналізава́ць, ‑зую, ‑зуеш, ‑зуе; незак., што.

Рабіць аналіз чаго‑н. Аналізаваць змест урока. Аналізаваць хімічнае рэчыва. □ [Лабановіч:] — Я пачынаю аналізаваць самога сябе і вынікалі застаюся незадаволены. Колас. [Калатухін:] Як юрыст, вы павінны ўмець аналізаваць факты. Мележ.

аналіза́тар, ‑а, м.

1. Прылада, пры дапамозе якой робіцца аналіз складаных рэчываў, з’яў і пад. Аналізатар газаў.

2. Сукупнасць органаў (органы пачуццяў, нервовыя шляхі і клеткі кары галаўнога мозгу), якія раскладаюць з’явы навакольнага свету на больш простыя элементы. Аналізатар святла.