электраіскравы́, ‑ая, ‑ое.
Звязаны з дзеяннем электрычнай іскры.
электраіскравы́, ‑ая, ‑ое.
Звязаны з дзеяннем электрычнай іскры.
электракаагуля́тар, ‑а,
Прыбор для электракаагуляцыі.
электракаагуля́цыя, ‑і,
1. У тэхніцы — паскарэнне зліпання калоідных часцінак пад уздзеяннем электрычнага поля.
2. У медыцыне — згортванне бялку тканак пад дзеяннем электрычнага току высокай частаты.
электракамі́н, ‑а,
Абагравальны бытавы прыбор, які дзейнічае на электраэнергіі.
электракардыёграф, ‑а,
Электрычны прыбор для графічнага запісу электрычных імпульсаў, якія ўзнікаюць у сардэчнай мышцы.
электракардыягра́ма, ‑ы,
Графічны адбітак работы сэрца, зроблены электракардыёграфам.
электракардыяграфі́чны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да электракардыяграфіі, электракардыёграфа.
электракардыягра́фія, ‑і,
Метад даследавання фізіялагічных уласцівасцей сэрца шляхам графічнай рэгістрацыі электрычных імпульсаў, якія ўзнікаюць у сардэчнай мышцы.
электракару́нд, ‑у,
Штучны карунд, які атрымліваецца ў выніку электраплаўкі баксіту, натуральнага карунду або гліназёму.
электрака́ршчык, ‑а,
Вадзіцель электракараў.