Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

эгацэнтры́стка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

Жан. да эгацэнтрыст.

эгацэнтры́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да эгацэнтрызму, эгацэнтрыста, уласцівы ім. Эгацэнтрычны пункт гледжання.

эге́ 1, часціца.

Разм. Ужываецца для выказвання згоды, а таксама для пацвярджэння чаго‑н.; адпавядае па значэнню слову «так». [Галінка:] — Зайдзіце, калі час будзе... Гэта ж вы дзядзькавыя браты нашага пана? [Андрэй:] — Эге, вось і ён там у чаўне ехаў. Караткевіч.

эге́ 2, і эге-ге́, выкл.

1. Ужываецца пры выяўленні чаго‑н. важнага, значнага ці нечаканага. — Эге, — неяк гучна ў цішыні азвалася Морка Парэмская. — Вы [маладзіцы] вот седзіце, размаўляеце за поўным сталом, а яго [сына] ужо колькі няма. Ракітны. — Эге, весела сёння ў «брахалаўцы»! — азваўся ад парога Мальчэўскі. Васілёнак.

2. Ужываецца для выказвання здзіўлення, недаверу і пад. Эге, куды хапілі. □ [Дзед:] — Эге, ці не Раманаў сынок часам? Толькі каторы? Грахоўскі.

эгі́да, ‑ы, ДМ ‑дзе, ж.

У выразе: пад эгідай чыёй — пад чыім‑н. заступніцтвам, кіраўніцтвам. Асабліва стараўся прафесар Платон Рунін, найбольш заядлы са славянафілаў універсітэта.. Дагаварыўся, урэшце, да таго, што толькі пад эгідай моцнага славянін адчувае раскошу і замілаванне. Караткевіч.

[Ад грэч. aigis, aigidos — назва шчыта бога Зеўса ў старажытнагрэчаскай міфалогіі.]

эгіло́пс, ‑у, м.

Рэдкая аднагадовая травяністая расліна сямейства злакавых, якая з’яўляецца бліжэйшым родзічам пшаніцы.

[Лац. Aegilops.]

эгрэ́т, ‑а, М ‑рэце, м.

Пяро ці пучок пёраў, якія тырчаць уверх як упрыгожанне жаночых галаўных убораў.

[Фр. aigrette.]

эгрэ́тка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

Тое, што і эгрэт.

эды́кт, ‑а, М ‑кце, м.

1. У старажытным Рыме — праграма дзейнасці магістратаў, якая аб’яўлялася імі пры ўступленні на пасаду.

2. Асобай важнасці ўказ, пастанова вярхоўнай улады ў розных дзяржавах.

[Лац. edictum.]

эды́л, ‑а, м.

1. У старажытным Рыме — службовая асоба, якая ажыццяўляла нагляд за будаўніцтвам і ўтрыманнем храмаў, дарог, рынкаў і пад.

2. перан. Важная службовая асоба.

[Лац. aedilis.]