Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

фемініза́цыя, ‑і, ж.

1. Спец. Развіццё ў асобін мужчынскага полу жаночых другасных палавых прымет (напрыклад: голасу, прапорцый шкілета і пад.).

2. Узрастанне ролі жанчын у грамадстве, у якіх‑н. галінах грамадскага жыцця.

[Ад лац. femina — жанчына; самка.]

феміні́зм, ‑у, м.

У буржуазных краінах — палітычны рух за ўраўнаванне жанчын у правах з мужчынамі.

[Ад лац. femina — жанчына.]

феміні́ст, ‑а, М ‑сце, м.

Прыхільнік фемінізму.

феміні́стка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

Жан. да фемініст.

феміністы́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да фемінізму, фемініста. Феміністычны рух.

феміні́сцкі, ‑ая, ‑ае.

Тое, што і феміністычны.

фен, ‑а, м.

Электрычны прыбор для сушкі валасоў нагрэтым паветрам.

[Англ. fan.]

фенагене́тыка, ‑і, ДМ ‑тыцы, ж.

Раздзел генетыкі, які вывучае праяўленне дзеяння генаў і іх сукупнасці ў працэсе развіцця асобіны.

[Ад грэч. phainō — выяўляю і слова генетыка.]

фенакі́т, ‑у, М ‑кіце, м.

Спец. Празрысты, бясколерны ці слаба афарбаваны ў вінна-жоўты, ружовы, буры колер мінерал класа сілікатаў.

[Ад грэч. phenax, phenakos — падманшчык.]

феналагі́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да феналогіі. Феналагічныя назіранні.