федэраліза́цыя, ‑і,
Увядзенне федэральнага ладу ў якой‑н. краіне.
федэраліза́цыя, ‑і,
Увядзенне федэральнага ладу ў якой‑н. краіне.
федэралі́зм, ‑у,
1. Форма дзяржаўнага ладу на федэратыўных пачатках, якая існуе звычайна ў многанацыянальных дзяржавах.
2. У радзе краін — палітычны рух за федэратыўны дзяржаўны лад.
[Ад лац. foedus — дагавор, саюз.]
федэралі́ст, ‑а,
Прыхільнік федэралізму (у 2 знач.).
федэралі́стка, ‑і,
федэралі́сцкі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да федэралізму, федэраліста.
федэра́льны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да федэрацыі; з’яўляецца федэрацыяй.
федэра́т, ‑а,
1. Пасяленец на граніцы Рымскай імперыі і Візантыі, які прымаў удзел у войнах за атрыманую ім зямлю і плату.
2. Добраахвотна рэвалюцыйнай арміі ў перыяд французскай буржуазнай рэвалюцыі канца 18 ст.
[Ад лац. foederatus — звязаны саюзным дагаворам.]
федэраты́ўны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да федэрацыі.
2. Які з’яўляецца федэрацыяй.
федэра́цыя, ‑і,
1. Дзяржава, якая складаецца з аб’яднаных у адно цэлае асобных самастойных дзяржаў.
2. Саюз асобных таварыстваў, арганізацыя.
[Ад лац. foederatio — саюз, аб’яднанне.]
федэры́раванне, ‑я,