ува́рвацца, ‑аецца; незак.
1. Незак. да уварыцца.
2. Зал. да ува́рваць.
уварва́цца, ‑рву́ся, ‑рве́шся, ‑рве́цца; ‑рвёмся, ‑рвяце́ся; зак.
1. Увайсці сілай, пераадольваючы перашкоды. Пад вечар рота прабіла абарону і ўварвалася ў сярэдзіну варожага апорнага пункта. Мележ. Дзверы, зашчэпленыя на кручок, з сілай былі расчынены, і ў магазін уварваўся мужчына. «Звязда». На станцыю мы ўварваліся з поўнага ходу і ўсім агнём абрушыліся на ворага. Ракітны. // Бесцырымонна пранікнуць куды‑н., вельмі хутка ўвайсці, убегчы, уехаць куды‑н. Мімаходзь кінула [Ліза] на стол папку і ветрам уварвалася ў бацькаў кабінет. Сачанка. // перан. Умяшацца ў што‑н. Якая яна, гэтая жанчына, што так нахабна ўварвалася ў .. асабістае жыццё [Люсі]? Шашкоў.
2. перан. Хутка пранікнуць куды‑н. (пра гукі, пахі і пад.). У зямлянку разам з марозным паветрам уварваўся напружаны і цяжкі гул матораў. Паслядовіч. Цёплае красавіцкае паветра ўварвалася ў пакой, напоўніла яго веснавой свежасцю. Васілевіч. Павольна наблізіўся вялікі, ярка асветлены будынак. Яго святло ўварвалася праз акно ў адзін кут купэ. Васілёнак. // Імкліва напоўніць сабою, пранікнуць (пра думкі, пачуцці, здарэнні і пад.). У галаве [Несцера] бліснула думка, што патрэбна хата новая і інакшая. Нават неяк спалохаўся стары такое думкі, але што зробіш, калі яна ўварвалася так неспадзявана. Пестрак. Гаравала бабка Наста. Гэткае ж ліха ўварвалася ў іх жыццё! Колас. Вайна ўварвалася ў лёс Акіліны, як урывалася яна ў тысячы другіх жаночых лёсаў. Шкраба.
ува́рваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да уварыць.
уварва́ць, ‑рву́, ‑рве́ш, ‑рве́; ‑рвём, ‑рвяце́; зак., што і чаго.
1. Вырваць хуткім рухам невялікую частку чаго‑н. Уварваць жменю сена. // перан. Здабыць, прысвоіць сабе нейкую колькасць чаго‑н. [Уладзік:] — Я грошы не збіраю і не кладу ў паклад. Што ўварву — прагуляю. Крапіва. [Стэфа:] — Усё выведаў [Юхім], усё выглядзеў і з’явіўся. Як груган, каб сабе што ўварваць. Савіцкі.
2. перан. З цяжкасцю вылучыць, выкраіць (пра час). Часамі можна і ўдзень часіну ўварваць. Чорны. У мяне зусім не стала вольнага часу, рэдка калі ўварвеш якую гадзіну, каб пайсці ў кіно ці парк. Ус.
3. Разм. Заставіць каго‑н. патраціць час, энергію, сілы і пад. Колькі ён мне здароўя ўварваў!
4. Укусіць. Сабака ўварваў за нагу.
•••
Уварваць кусок (кавалак) — захапіць сабе частку якога‑н. багацця, атрымаць прыбытак з чаго‑н.
ува́рка, ‑і, ДМ ‑рцы, ж.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. ува́рваць — уварыць.
2. Колькасць, аб’ём, на якія ўварылася што‑н.
увартава́ны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад увартаваць.
увартава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак., каго-што.
Усцерагчы. Вартаваў ён людскі супакой, Толькі дзе там яго ўвартуеш. Глебка.
увары́цца, уварыцца; зак.
1. Дайсці да поўнай гатоўнасці (пра стравы, якія гатуюцца кіпячэннем). Сабіна з цікавасцю глядзела ў акно. Яна бачыла, як Сабастыян сам сёрбаў лыжкай юшку, спрабуючы, ці ўварыліся грыбы. Сабаленка.
2. Паменшаць у вазе, аб’ёме ад уварвання. Многа ўварылася мяса.
увары́ць, увару, уварыш, уварыць; зак., што.
1. Давесці да поўнай гатоўнасці (пра стравы, якія гатуюцца кіпячэннем на агні).
2. Зменшыць колькасць, аб’ём ад уварвання.
увасабле́нне, ‑я, н.
1. Дзеянне паводле дзеясл. увасабляць (у 1 знач.) — увасобіць і стан паводле дзеясл. увасабляцца (у 1 знач.) — увасобіцца.
2. Перанясенне ўласцівасцей, рыс жывой істоты ці чалавека на з’явы, прадметы і паняцці.
3. Ажыццяўленне чаго‑н. у рэчаіснасць праяўленне ў канкрэтным вобразе, канкрэтнай форме. Машына — гэта матэрыяльнае ўвасабленне творчай думкі чалавека. □ Гусляр з паэмы Янкі Купалы «Курган» — .. герой народа, увасабленне яго магутнага духу. Каваленка. Сэрца [Галі] .. рванулася да хлопчыка як да жывога ўвасаблення любага ёй чалавека. Сабаленка. Камунізм — гэта рэальнае ўвасабленне гуманізму. «Звязда». // Пра таго, хто (або тое, што) з’яўляецца самым высокім праяўленнем якіх‑н. якасцей. Юнакі адчувалі сябе такімі ж смелымі і мужнымі, як тыя людзі, якія з’яўляліся для іх увасабленнем гераізму. Асіпенка. Кляпнёў .. доўга і мнагаслоўна прасіў прабачэння ў гаспадыні. Анёл, а не чалавек. Увасабленне найвышэйшай этыкі. Шамякін.
увасабля́цца, ‑яецца; незак.
1. Незак. да увасобіцца.
2. Зал. да увасабляць (у 1 знач.).
увасабля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; незак., што.
1. Незак. да увасобіць.
2. Быць увасабленнем якіх‑н. якасцей. [Вобраз Паддубнага] ўвасабляе лепшыя рысы рэвалюцыянера-падпольшчыка, арганізатара і кіраўніка мае. Хромчанка.