увіва́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. увіваць — увіць.
увіва́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да увіцца.
2. Разм. Вярцецца каля каго‑, чаго‑н., неадступна хадзіць за кім‑н. У хаце, аднак, было ціха, толькі кот, відаць, увіваўся каля некага і вымагаў спажыву. Кулакоўскі. // Дагаджаць каму‑н., дамагаючыся чаго‑н. [Іван Фёдаравіч:] — Малайчына, Магнат... Твой гэты Шмыг нешта ўвіваецца каля старшага майстра. Мыслівец. Ля начальніка ўвівайся, Кожны крок яго прадбач. Ён смяецца — ты ўсміхайся, Ён надзьмецца — ты заплач. Корбан. // Пастаянна знаходзіцца пры кім‑н., заляцацца да каго‑н. Адэля прыгожая, дык хлопцы ля яе і ўвіваюцца. Савіцкі.
3. Зал. да увіваць.
увіва́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да увіць.
увідне́ць, ‑ее; безас. зак.
Разм. Развідняцца, развіднець. Акуні пачнуць хапаць трохі пазней, як увіднее. Лупсякоў.
увіёлевы, ‑ая, ‑ае.
Які прапускае ультрафіялетавыя прамяні. Увіёлевае шкло.
[Ад лац. u(ltra) — звыш, за межамі і viola — фіялетавы колер.]
уві́льванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. увільваць — увільнуць.
уві́льваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да увільнуць.
увільгатне́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. увільгатняць — увільгатніць і стан паводле знач. дзеясл. увільгатняцца — увільгатніцца.
увільгатні́цца, ‑ніцца; зак.
Стаць вільготным; насыціцца вільгаццю.
увільгатні́ць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; зак., што.
Зрабіць вільготным, насыціць вільгаццю. Веснавыя дажджы ўвільгатнілі глебу.