гноепадо́бны, ‑ая, ‑ае.
Які мае выгляд гною (у 2 знач.).
гноепадо́бны, ‑ая, ‑ае.
Які мае выгляд гною (у 2 знач.).
гноераскіда́льнік, ‑а,
Машына для раўнамернага растрасання, раскідвання гною.
гноецячэ́нне, ‑я,
Выцяканне гною (у 2 знач.).
гной, гною,
1. Перапрэлая сумесь памёту свойскай жывёлы і подсцілу, якая служыць для ўгнаення глебы.
2. Непрыемная на пах вадкасць жоўтага або шэрага колеру, якая ўтвараецца ў тканках арганізма пры запаленні іх.
гно́йны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да гною.
гном, ‑а,
У заходнееўрапейскай міфалогіі — пачварнае чалавекападобнае карлікавае стварэнне, якое быццам бы ахоўвае падземныя скарбы.
[Ням. Gnom.]
гно́ма, ‑ы,
Кароткі выраз павучальнага характару, звычайна ў вершаванай форме; афарызм.
[Грэч. gnome.]
гно́ман, ‑а,
Даўнейшы астранамічны інструмент: вертыкальны шост з падстаўкай, пры дапамозе якога вызначалі вышыню Сонца над гарызонтам.
[Ад грэч. gnomon — стрыжань сонечнага гадзінніка; сонечны гадзіннік.]
гно́стык, ‑а,
Паслядоўнік гнастыцызму.
гну,
Млекакормячая жывёліна роду антылоп (водзіцца ва Усходняй і Паўднёвай Амерыцы).