Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

алерге́н, ‑у, м.

Спец. Рэчыва, якое выклікае алергію.

алергі́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да алергіі. Алергічны стан. Алергічнае захворванне.

алергі́я, ‑і, ж.

Змененая адчувальнасць ці рэактыўнасць арганізма на паўторнае дзеянне некаторых рэчываў.

[Грэч. allos — другі і ergon — дзеянне.]

алерго́лаг, ‑а, м.

Спецыяліст у галіне алергалогіі.

алеу́т,

гл. алеуты.

алеу́тка,

гл. алеуты.

алеу́ты, ‑аў; адз. алеут, ‑а, М алеуце, м.; алеутка, ‑і, ДМ ‑тцы; мн. алеуткі, ‑так; ж.

Карэннае насельніцтва Алеуцкіх астравоў.

алеу́цкі, ‑ая, ‑ае.

Які мае дачыненне да алеутаў. Алеуцкая мова.

але́шкавы, ‑ая, ‑ае.

Тое, што і альховы, алешнікавы. [Воўк] паволі пасунуў праз алешкавы параснік, што ля ракі. Лынькоў.

але́шнік, ‑у, м., зб.

1. Альховы лес, зараснік альховых кустоў. За полем пачынаўся гай з густога алешніку і бярэзніку. Якімовіч. Густы алешнік і месцамі лаза зялёнай сцяной аплялі азёрныя берагі з усіх бакоў. Галавач.

2. Альховыя дровы, будаўнічы матэрыял з вольхі і пад. Воз алешніку.