ака́нт, ‑а і ‑у, М ‑нце, м.
1. ‑у. Паўднёвая травяністая расліна з вялікім лісцем, размешчаным разеткай.
2. ‑а. Спец. Скульптурнае ўпрыгожанне капітэлі, карніза і пад. у выглядзе лісцяў гэтай расліны.
[Грэч. akanthos.]
акантава́ны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад акантаваць.
акантава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак., што.
1. Аздобіць, абшыць кантам 1 (у 2 знач.). Акантаваць манжэты. Акантаваць фатаграфію.
2. Спец. Апрацаваць (камень, брус і пад.) так, каб атрымаўся кант 1 (у 1 знач.).
аканто́вачны, ‑ая, ‑ае.
Прызначаны для акантоўкі. Гранітныя акантовачныя брусы. Акантовачны шнур.
аканто́ўванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. акантоўваць — акантаваць.
аканто́ўвацца, ‑аецца; незак.
Зал. да акантоўваць.
аканто́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да акантаваць.
аканто́ўка, ‑і, ДМ ‑ўцы, ж.
Тое, чым акантоўваюць; кант 1 (у 2 знач.). Акуляры ў сіняй акантоўцы. □ Вузкая стужка шашы нібы зусім сціснулася ў белай акантоўцы прыдарожных слупоў. Асіпенка.
акапа́ны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад акапаць.
акапа́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.
Выкапаць акопы, траншэі, земляныя шчыліны, зрабіць насыпы для абароны ад варожага агню. Салдаты акапаліся, заслалі акопы травой і ўклаліся спаць. Хомчанка. Вара.. зноў выскоквае са шчыліны і паўзе туды, дзе акапаўся Глінскі. Кулакоўскі. // перан. Знайсці сабе надзейны прытулак; надоўга асесці. А на хутары, паціху, Акапаўся зноў Кузьма. Агародніцтвам заняўся, Засадзіў вялізны сад. Броўка.