Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

акало́чваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да акалаціць.

акальцава́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад акальцаваць.

акальцава́ць, ‑цую, ‑цуеш, ‑цуе; зак.

1. што. Зрабіць кругавую абмазку ствала дрэва для захавання ад шкоднікаў. // Зрабіць кругавы зрэз кары са ствала дрэва.

2. каго. Надзець пазначанае кольца на лапку птушкі, на хвост рыбы для вывучэння шляхоў іх руху і пад. Акальцаваць птушку.

акальцо́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да акальцаваць.

акаля́ць, ‑яе; незак., каго-што.

Знаходзіцца, размяшчацца вакол каго‑, чаго‑н.; акружаць. Апісанне вясковай галены, якая акаляе героя, не з’яўляецца самамэтай. У. Калеснік.

акаля́ючы, ‑ая, ‑ае.

Тое, што і навакольны.

акамадацы́йны, ‑ая, ‑ае.

Спец. Які мае дачыненне да акамадацыі.

акамада́цыя, ‑і, ж.

Спец. Прыстасаванне да чаго‑н. Акамадацыя органаў мовы. Акамадацыя гукаў (у мове).

•••

Акамадацыя вока — здольнасць вока прыстасоўвацца да разгляду прадметаў на розных адлегласцях.

[Лац. accomodatio.]

акамадзі́равацца, ‑руецца; зак. і незак.

Спец.

1. Прыстасавацца (прыстасоўвацца).

2. толькі незак. Зал. да акамадзіраваць.

акамадзі́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак. і незак., што.

Спец. Прыстасаваць (прыстасоўваць).