Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

акапа́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Тое, што і абкапа́ць.

акапцава́ць, ‑цую, ‑цуеш, ‑пуе; зак., што.

Адзначыць капцамі межы якой‑н. плошчы зямлі. Дзяды вяроўкай мералі папары, Акапцавалі сто валок зямлі. Грахоўскі.

акардэані́ст, ‑а, М ‑сце, м.

Музыкант, які іграе на акардэоне.

акардэані́стка, ‑і, М ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

Жан. да акардэаніст.

акардэо́н, ‑а, м.

Храматычны гармонік з клавіятурай фартэпіяннага тыпу для правай рукі.

[Фр. accordéon.]

акаркаве́нне, ‑я, н.

Спец. Змяненне абалонак раслінных клетак, у выніку якога яны становяцца непранікальнымі для вады, паветра.

акарыкату́раны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад акарыкатурыць.

акарыкату́рванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. акарыкатурваць — акарыкатурыць.

акарыкату́рваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да акарыкатурыць.

акарыкату́рыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; зак., каго-што.

Абсмяяць, раскрытыкаваць, паказаць каго‑, што‑н. у карыкатурным, смешным выглядзе. Акарыкатурыць вобраз.