Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

княжна́, ‑ы, ж.

Тое, што і князёўна. Адгэтуль пад ветразем Сценька У песню з княжной адплываў... Панчанка.

кня́жы, ‑ая, ‑ае.

Тое, што і княжацкі. [З узгорка] відаць .. чорная вежа сярэдневяковага княжага замка. Чорны.

кня́жыць, ‑жу, ‑жыш, ‑жыць; незак.

Правіць, кіраваць княствам. У другой палове 14 стагоддзя ў Полацку княжыў Андрэй, таксама брат Ягайлы. Хадкевіч.

кня́жыч, ‑а, м.

Уст. Тое, што і князевіч.

князе́віч, ‑а, м.

Малады сын князя (у 1 знач.).

кня́зеў, ‑зева.

Які належыць князю. Князева дружына. Князеў маёнтак.

князёк, ‑зька, м.

Уладальнік невялікай вобласці: князь заняпалага роду.

князёўна, ‑ы, ж.

Незамужняя дачка князя.

князь, ‑я; мн. князі, ‑ёў; м.

1. Правадыр войска і правіцель вобласці ў феадальнай Русі. Маскоўскі князь. Полацкі князь.

2. Тытул, які перадаваўся ў спадчыну патомкам такіх людзей або прысвойваўся ўказам цара як ўзнагарода. // Асоба, якая мела гэты тытул.

•••

Вялікі князь — а) старшы з удзельных князёў у Старажытнай Русі; б) тытул сына, брата або ўнука рускіх цароў; асоба, якая мела гэты тытул.

кня́ства, ‑а, н.

Вобласць, якой кіраваў уладарны князь. Полацкае княства. Турава-Пінскае княства.