Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

палітаддзе́л, ‑а, м.

Палітычны аддзел; партыйна-палітычны орган, створаны партыяй для ўзмацнення партыйнага кіраўніцтва і палітычнай работы на некаторых участках сацыялістычнага будаўніцтва і ў арміі. На прывітанне [танкісты] адказалі весела: начальнік палітаддзела быў жаданым госцем. Мележ. Пісьменнік і сам ідзе ў Чырвоную Армію і працуе ў палітаддзеле Заходняга фронту, не пакідаючы сваёй творчай працы. Хведаровіч.

палітаддзе́лаўскі, ‑ая, ‑ае.

Разм. Які належыць палітаддзелу.

палітаддзе́лец, ‑дзельца, м.

Разм. Супрацоўнік палітаддзела.

палітасве́та, ‑ы, ДМ ‑еце, ж.

Палітычная асвета; масавая палітыка-выхаваўчая і агульнаадукацыйная работа сярод дарослага насельніцтва. Дзень палітасветы.

палітбюро́, нескл., н.

Палітычнае бюро; кіруючы партыйны орган, які выбіраецца на пленуме ЦК і дзейнічае ў перыяд паміж пленумамі.

палітвучо́ба, ‑ы, ж.

Вывучэнне марксізма-ленінізма, гісторыі КПСС, бягучай палітыкі. Арганізаваць палітвучобу.

палітвя́зень, ‑ня, м.

Тое, што і палітзняволены. .. Паўлюк Канцавы з Качаноў — пры панах палітвязень — кіруе сёння раёнам. Брыль.

палітгадзі́на, ‑ы, ж.

Час для заняткаў пытаннямі бягучай палітыкі.

палітгра́мата, ‑ы, ДМ ‑мэце, ж.

Кароткі курс асноўных, першапачатковых палітычных ведаў.

палітгурто́к, ‑тка, м.

Гурток па вывучэнню марксізма-ленінізма, гісторыі КПСС, бягучай палітыкі.