пакара́ць 1, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.
Падвергнуць пакаранню. Пакараць за злачынства. Пакараць за правіннасць. □ А калі б я парушыў прысягу, Гнеў сяброў хай мяне не міне, Хай ад рук партызанаў я лягу, Пакарайце за здраду мяне. Астрэйка. Гітлераўцы кінулі .. [сястру Рэмарка] у турму і праз некаторы час пакаралі смерцю. «ЛіМ».
пакара́ць 2, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да пакарыць 1.
пакарачэ́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. пакараціць, пакарацець.
пака́ркаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
Каркаць некаторы час. Вароны пакаркалі і паляцелі.
пакармі́цца, ‑кармлюся, ‑кормішся, ‑корміцца; зак.
1. Прыняць корм, паесці. Пакарміліся коні травой і — у дарогу.
2. Карміцца некаторы час.
пакармі́ць, ‑кармлю, ‑корміш, ‑корміць; зак., каго.
1. Даць есці; накарміць. У сераду раніцай.. [Андрэй] зайшоў у хлеў з вязкай канюшыны — трэба было пакарміць коней перад дарогай. Чарнышэвіч. [Тварыцкая] увайшла ў хату, пакарміла дзяўчынку, паклала спаць. Чорны.
2. Карміць некаторы час.
пакаро́чаны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад пакараціць.
пакаро́чванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. пакарочваць — пакараціць.
пакаро́чвацца, ‑аецца; незак.
1. Незак. да пакараціцца.
2. Зал. да пакарочваць.
пакаро́чваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да пакараціць.