Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

электракардыягра́ма, ‑ы, ж.

Графічны адбітак работы сэрца, зроблены электракардыёграфам.

электракардыяграфі́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да электракардыяграфіі, электракардыёграфа. Электракардыяграфічны запіс.

электракардыягра́фія, ‑і, ж.

Метад даследавання фізіялагічных уласцівасцей сэрца шляхам графічнай рэгістрацыі электрычных імпульсаў, якія ўзнікаюць у сардэчнай мышцы.

электракару́нд, ‑у, М ‑дзе, м.

Штучны карунд, які атрымліваецца ў выніку электраплаўкі баксіту, натуральнага карунду або гліназёму.

электрака́ршчык, ‑а, м.

Вадзіцель электракараў.

электрака́ршчыца, ‑ы, ж.

Жан. да электракаршчык.

электрака́ры, ‑аў; адз. няма.

Самаходная бязрэйкавая цялежка, якая прыводзіцца ў дзеянне ўстаноўленым на ёй электрарухавіком, што сілкуецца ад акумулятараў (выкарыстоўваецца для перавозкі грузаў на вакзалах, заводах і пад.).

[Ад слова электра... і англ. car — возік.]

электракра́н, ‑а, м.

Пад’ёмны кран, які дзейнічае пры дапамозе электрарухавіка.

электралі́нія, ‑і, ж.

Устройства з проваду, кабелю і электраарматуры для перадачы электраэнергіі. [Мікола] глянуў угару — над ім віселі правады высакавольтавай электралініі. Яны і гулі, і патрэсквалі. Гаўрылкін.

электралі́т, ‑у, М ‑ліце, м.

Хімічнае рэчыва, якое раскладаецца на састаўныя часткі пры праходжанні праз яго электрычнага току.

[Ад слова электра... і грэч. lytós — растваральны.]