мікраско́п, ‑а,
Аптычны прыбор для разглядвання прадметаў, якіх нельга ўбачыць простым вокам.
[Ад грэч. mikrós — маленькі і skopéō — гляджу.]
мікраско́п, ‑а,
Аптычны прыбор для разглядвання прадметаў, якіх нельга ўбачыць простым вокам.
[Ад грэч. mikrós — маленькі і skopéō — гляджу.]
мікраско́пны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да мікраскопа.
мікраспо́ра, ‑ы,
Дробная спора ў разнаспоравых вышэйшых раслін.
[Ад грэч. mikrós — маленькі і спора.]
мікраструкту́ра, ‑ы,
[Ад грэч. mikrós — маленькі і структура.]
мікрато́м, ‑а,
Прыбор для атрымання тонкіх зрэзаў тканак жывёл і раслін для вывучэння іх будовы пад мікраскопам.
[Ад грэч. mikrós — маленькі і tomē — рэзанне.]
мікратэлеві́зар, ‑а,
Тэлевізар вельмі малых памераў, які працуе на паўправадніках.
мікратэлефо́н, ‑а,
Частка тэлефоннага апарата, якая складаецца з мікрафона і тэлефона, аб’яднаных у адным апараце.
[Ад грэч. mikrós — маленькі і тэлефон.]
мікрафатагра́фія, ‑і,
1. Фатаграфаванне павялічаных пры дапамозе мікраскопа аб’ектаў.
2. Сфатаграфаваны такім чынам аб’ект.
[Ад грэч. mikrós — маленькі і фатаграфія]
мікрафа́уна, ‑ы,
Сукупнасць жывёльных мікраарганізмаў у якім‑н. прыродным асяроддзі.
[Ад грэч. mikrós — маленькі і фауна.]
мікрафі́льм, ‑а,
Вельмі паменшаны тэкст або малюнак, змешчаны на звычайнай ці спецыяльнай кінафотаплёнцы.
[Ад грэч. mikrós — маленькі і фільм.]