Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu

мікрафільмава́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. мікрафільмаваць.

мікрафільмава́цца, ‑муецца; незак.

Зал. да мікрафільмаваць.

мікрафільмава́ць, ‑мую, ‑муеш, ‑муе; зак. і незак., што.

Вырабіць (вырабляць) мікрафільмы.

мікрафло́ра, ‑ы, ж.

Сукупнасць раслінных мікраарганізмаў, размешчаных у якім‑н. прыродным асяроддзі.

[Ад грэч. mikrós — маленькі і флора.]

мікрафо́н, ‑а, м.

Прыбор, які ператварае гукавыя ваганні ў электрычныя і служыць для перадачы гукаў на вялікія адлегласці або для ўзмацнення іх. Падлетак-радыётэхнік .. устанаўліваў у драматычным тэатры мікрафоны для трансляцыі спектакля. Лужанін.

[Ад грэч. mikrós — маленькі і phonē — гук.]

мікрафо́нны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да мікрафона.

мікрахімі́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да мікрахіміі. Мікрахімічны аналіз.

мікрахі́мія, ‑і, ж.

Раздзел аналітычнай хіміі, які вывучае мікраскапічна малыя прадметы.

[Ад грэч. mikrós — маленькі і хімія.]

мікрахірургі́я, ‑і, ж.

Метад правядзення аперацыі на жывой клетцы.

[Ад грэч. mikrós — маленькі і хірургія.]

мікрацэфа́л, ‑а, м.

Спец. Чалавек з вельмі малой, недаразвітай галавой.

[Ад грэч. mikrós — маленькі і kephalē — галава.]