Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu

мікрараён, ‑а, м.

Частка раёна, якая выдзяляецца пры раяніраванні для якой‑н. мэты. Адрас, які па тэлефоне даў Рыгору Тарасевіч, прывёў яго ў адзін з мікрараёнаў горада. Арабей. На абодва бакі ад цэнтральнай магістралі раскінуліся так званыя мікрараёны, забудаваныя чатырох- і пяціпавярховымі дамамі. Грахоўскі.

[Ад грэч. mikrós — маленькі і раён.]

мікрараяні́раванне, ‑я, н.

Дзяленне на мікрараёны. Мікрараяніраванне сейсмічных зон.

мікрарухаві́к, ‑а, м.

Машына малых памераў і магутнасці, якая пераўтварае якую‑н. энергію ў механічную. Рэактыўны мікрарухавік.

мікрарэлье́ф, ‑а, м.

Рэльеф мясцовасці з ваганнямі вышынь у некалькі метраў; проціл. макрарэльеф. Поле з рэзка выражаным мікрарэльефам.

[Ад грэч. mikrós — маленькі і рэльеф.]

мікрасве́т, ‑у, М ‑свеце, м.

Свет вельмі малых велічынь; проціл. макрасвет.

мікрасістэ́ма, ‑ы, ж.

Сістэма з вельмі малымі памерамі.

мікраскапі́раванне, ‑я, н.

Спец. Разглядванне, вывучэнне чаго‑н. пад мікраскопам.

мікраскапі́чнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць мікраскапічнага.

мікраскапі́чны, ‑ая, ‑ае.

1. Зроблены, даследаваны пры дапамозе мікраскопа.

2. Вельмі малы, які можна ўбачыць толькі пад мікраскопам. Мікраскапічныя арганізмы. Мікраскапічныя водарасці.

3. перан. Вельмі маленькі, нязначны па велічыні, памерах. Мікраскапічная дэталь. Мікраскапічная доза.

мікраскапі́я, ‑і, ж.

Навука, якая вывучае будову і выкарыстанне мікраскопа; вывучэнне чаго‑н. пры дапамозе мікраскопа.