Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu

мікраампе́р, ‑а, м.

Спец. Мільённая частка ампера.

мікрааргані́зм, ‑а, м.

Нябачны простым вокам раслінны або жывёльны арганізм. Па думцы многіх вучоных, якая зараз не выклікае пярэчанняў, піянерамі жыцця на Зямлі былі мікраарганізмы. «Беларусь».

[Ад грэч. mikrós — маленькі і арганізм.]

мікрааўто́бус, ‑а, м.

Легкавы аўтамабіль з мнагамесным кузавам.

мікрабіёлаг, ‑а, м.

Спецыяліст у галіне мікрабіялогіі.

мікрабіялагі́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да мікрабіялогіі. Мікрабіялагічны працэс.

мікрабіяло́гія, ‑і, ж.

Раздзел біялогіі, які вывучае мікраарганізмы.

[Ад грэч. mikrós — малы і біялогія.]

мікравага́, ‑і, ДМ ‑вазе, ж.

Вага для ўзважвання вельмі малых цяжараў.

[Ад грэч. mikrós — маленькі і вага.]

мікразо́нд, ‑а, М ‑дзе, м.

Зонд (прыбор для даследавання свідравін) малых памераў.

мікраклі́мат, ‑у, М ‑мэце, м.

Клімат невялікіх участкаў, абумоўлены асаблівасцямі мясцовасці (лес, поле, балота і пад.). Рэзка адрозніваюцца ад мяшаных змрочныя яловыя лясы.. Тут свой мікраклімат, падлесак. Гавеман.

[Ад грэч. mikrós — маленькі і клімат.]

мікракліматы́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да мікраклімату.