Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu

мікрацэфа́лія, ‑і, ж.

Спец. Вельмі малы аб’ём чэрапа галавы, недаразвітая галава.

мікраша́лі, ‑яў; адз. няма.

Спец. Шалі для ўзважвання вельмі малога цяжару.

мікраэлектро́д, ‑а, М ‑дзе, м.

Самы тонкі электрод у канцы ўчастка электрычнага ланцуга (выкарыстоўваецца ў медыцыне).

мікраэлектро́ніка, ‑і, ДМ ‑ніцы, ж.

Галіна электронікі, якая займаецца стварэннем мініяцюрных радыёэлектронных устройстваў і іх выкарыстаннем.

мікраэлектро́нны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да мікраэлектронікі.

мікраэлеме́нты, ‑аў; адз. мікраэлемент, ‑а, М ‑нце, м.

Хімічныя элементы, якія знаходзяцца ў жывёльных і раслінных арганізмах у вельмі малой колькасці.

[Ад грэч. mikrós — маленькі і элемент.]

мікро́б, ‑а, м.

Жывёльны або раслінны арганізм, які можна ўбачыць толькі пад мікраскопам; бактэрыя. Хваробныя мікробы.

[Ад грэч. mikrós — маленькі і bios — жыццё.]

мікро́бны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да мікроба. Мікробная клетка. // Выкліканы мікробамі. Мікробная інфекцыя.

мікро́метр, ‑а, м.

Інструмент або прылада для вымярэння лінейных велічынь.

[Ад грэч. mikrós — маленькі і metréō — мераю.]

мікро́н, ‑а, м.

Мільённая частка метра. Лязо непрыкметна, мікрон за мікронам, здымала з паперы напісаныя тушшу літары. Новікаў. Нітка таўшчынёй з мікрон настолькі малая, што яе немагчыма разгледзець у аптычным мікраскопе. «Звязда».

[Ад грэч. mikrós — маленькі.]