э́тыка, ‑і, ДМ этыцы, ж.
1. Вучэнне аб маралі, як адной з форм грамадскай свядомасці, аб яе сутнасці, законах яе развіцця і ролі ў грамадскім жыцці. Марксісцкая этыка. □ А. К. Ільінскі ў пытаннях мастацтва, этыкі, маралі заўсёды стаіць на прынцыповай вышыні. «Полымя».
2. Сукупнасць норм паводзін, мараль якога‑н. класа, арганізацыі, прафесіі і пад. Тамара Аляксандраўна спачатку збянтэжылася, калі яе.. «усемагутная разведка» ўстанавіла, хто тая жанчына, якую яна сустрэла з Ярашам каля дачы. Але, разважыўшы, узрадавалася: гэта яшчэ лепш, бо, акрамя ўсяго іншага, на галаву чалавека, які зрабіўся цяпер ёй ненавісны, падае яшчэ адзін цяжкі грэх — парушэнне ўрачэбнай этыкі. Шамякін.
[Грэч. ēthika ад ēthos — звычай.]
этыке́т, ‑у, М ‑кеце, м.
Устаноўлены парадак паводзін, формы абыходжання ў якім‑н. асяроддзі, грамадстве. Захоўваючы этыкет, Базыль падвёў сяброў наўперад да жонкі Кузьмы Скаромнага, як самай старэйшай з жанок. Колас. Дзе этыкету многа, там шчырасці мала. Прымаўка.
•••
Моўны этыкет — нацыянальна спецыфічныя правілы моўных паводзін, якія рэалізуюцца ў сістэме ўстойлівых формул і выразаў у прынятых грамадствам сітуацыях «ветлівага» кантакту з субяседнікам.
[Фр. étiquette.]
этыкета́ж, ‑у, м.
Спец. Выраб этыкетак для экспанатаў (у музеі, на выстаўцы і пад.). Супрацоўнікі Слонімскага раённага краязнаўчага музея падрыхтавала тэматычна-экспазіцыйны план, этыкетаж, падтэкстоўкі. «ЛіМ».
этыке́тка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.
Наклейка, ярлык на чым‑н. (тавары, упакоўцы і пад.) з абазначэннем назвы тавару, цаны, сорту і інш. Усцім ласа глядзеў на Андрэя, які ўзяў з Усцімавых рук пляшку і ўголас прачытаў на этыкетцы: «Каньяк». Сабаленка. На карабку.. [Валік] убачыў незнаёмую этыкетку: на зялёным полі белы кружок, а ў гм нейкі малюнак. Жычка.
[Фр. étiquette.]
этыке́тны 1, ‑ая, ‑ае.
Кніжн. Які адпавядае этыкету. Этыкетная ўсмешка.
этыке́тны 2, ‑ая, ‑ае.
Абазначаны на этыкетцы. Этыкетны надпіс.
этыке́тчык, ‑а, м.
Рабочы, спецыяліст па вырабу этыкетак.
эты́л, ‑у, м.
Спец. Злучэнне вугляроду і вадароду, якое ўваходзіць у састаў многіх арганічных злучэнняў. Хлорысты этыл.
[Ад грэч. aithēr — эфір, паветра і hylē — рэчыва, матэрыя.]
эты́лавы, ‑ая, ‑ае.
Спец. Які ўключае ў свой састаў этыл. Этылавая вадкасць.
этыле́н, ‑у, м.
Бясколерны гаручы газ, які складаецца з вугляроду і вадароду. [Дырэктар] проста дакарае сябе, што на нейкі момант забыўся пра рамонтнікаў з цэха вытворчасці этылену. Мыслівец.