Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

хларо́з, ‑у, м.

1. Адна з форм малакроўя, якая характарызуецца недахопам жалеза ў арганізме; бледная немач. Лячэнне хларозу.

2. Хвароба раслін, пры якой лісце жаўцее і бялее, пераважна з-за недахопу ў глебе жалеза.

[Лац. chlorosis ад грэч. chlōros — зялёны.]

хларо́зны, ‑ая, ‑ае.

Хворы хларозам. Хларозная расліна.

хлары́дны, ‑ая, ‑ае.

Які змяшчае ў сабе хларыды.

хлары́ды, ‑аў; адз. хларыд, ‑у, М ‑дзе, м.

1. Злучэнне хлору з усімі металамі і неметаламі, акрамя кіслароду і фтору. Хларыды азоту.

2. Мінералы, солі салянай кіслаты, шырока выкарыстоўваюцца ў хімічнай і харчовай прамысловасці.

[Лац. chloridum.]

хлары́н, ‑у, м.

Род штучнага валакна; тканіна з такога валакна.

хлары́навы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да хларыну. Хларынавая вытворчасць. // Зроблены з хларыну. Хларынавая бялізна.

хлары́тавы, ‑ая, ‑ае.

Спец. Які ўтрымлівае хларыт. Хларытавы шпат.

хлары́ты, ‑аў; адз. хларыт, ‑у, М ‑рыце, м.

1. Група слюдападобных мінералаў, якія ўтрымліваюць хлорыстыя злучэнні.

2. Солі хлорыстай кіслаты, выкарыстоўваюцца для адбельвання тканін, цэлюлозы, паперы.

[Ад грэч. chlōros — зялёны.]

хларэ́ла, ‑ы, ж.

Аднаклетачная зялёная водарасць.

[Ад грэч. chlōros — зялёны.]