хло́панне, ‑я, н.
Разм. Дзеянне паводле знач. дзеясл. хлопаць, а таксама гукі гэтага дзеяння. Надзя чула потым праз сон нейкую невыразную мітусню ў вагоне, .. глухое хлопанне дзвярэй. Лынькоў.
хло́паўка, ‑і, ДМ ‑ўцы, ж.
Тое, што і хлапушка (у 1 знач.). Недзе там, на левым флангу, як удар дзіцячай хлопаўкі, прагучаў адзіночны стрэл. Асіпенка.
хло́паць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Разм.
1. Утвараць кароткі, глухі гук, стукаючы чым‑н. Пасля ў бярэзніку — шмат дзе — доўга хлопалі крыламі спалоханыя птушкі, як бы хто ў рукавіцах біў у далоні — далёка, аж на імшары. Пташнікаў. // З грукатам зачыняцца (пра дзверы, вокны і пад.). Хлопаюць дзверы вестыбюля, заціхаюць лёгкія Галіны крокі, і зноў цішыня, як у скляпенні. Парахневіч. // Разрываючыся, страляючы і пад., утвараць кароткі рэзкі гук. Несціхана хлопалі піўныя бутэлькі. Гартны. Маторчык страляе, хлопае, а потым заходзіцца ў частых пошчаках. Даніленка.
2. каго. Стукаць па чым‑н., звычайна з шумам. [Перагуд:] Эх, друг! (Хлопае Дубаўца па палене). Харошы ты хлопец. Давай мы з табой пацалуемся. Крапіва. — Ох ты, Валянцін! — усміхаецца, выходзіць з-за стала і хлопае мяне па плечуку Мікалай Назаравіч. Мыслівец.
хло́пец, ‑пца, м.
Малады чалавек, юнак. Дэмабілізаваўся хлопец з арміі, прыехаў у родную вёску. Хадкевіч. За сталом старшыні ён убачыў такога ж, як сам, маладога хлопца. Дуброўскі. // Нежанаты мужчына. У Сцяпана Лісоўчыка — усё дочкі. Вясёлы, гаманкі быў, калі ў хлопцах хадзіў. Ракітны.
•••
Свой хлопец — просты, вясёлы, кампанейскі чалавек (мужчына).
хло́пнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.
Аднакр. да хлопаць.
хло́пча, клічная форма ад наз. «хлопец», м.
Разм. Ужываецца як сяброўскі зварот да каго‑н. [Дзядуля:] — А ты мне ў дарадчыкі, хлопча, не варты, Яшчэ ты, сынок, не дарос. Бялевіч. Лёня спытаў у мяне: — Адкуль ты, хлопча, будзеш родам? Сабаленка.
хло́пчык, ‑а, м.
Дзіця або падлетак мужчынскага полу. Два старэйшыя хлопчыкі, Косцік і Шурка, снедалі цяпер разам з бацькам і госцем. Брыль. Сярод іх [дзяцей] былі хлопчыкі і дзве дзяўчынкі. Колас. Ужо з самых малых сваіх год хлопчык пачаў уваходзіць у працоўнае жыццё сваіх бацькоў і ўсіх навакольных простых, працавітых людзей. Чорны.
хло́пчыкаў, ‑ава.
Разм. Які належыць хлопчыку. [Маці] адарвала ад сваіх валасоў хлопчыкавы ручаняты так, што паважная цётка, якая сядзела побач, аж заварушылася. Пестрак.
хлор, ‑у, м.
Хімічны элемент, удушлівы газ жоўта-зялёнага колеру, які выкарыстоўваецца як абеззаражвальны і атрутны сродак.
[Лац. chlorum ад грэч. chlōros — зялёны.]
хлорамі́н, ‑у, м.
Хімічнае злучэнне, раствор якога выкарыстоўваецца для дэзінфекцыі і адбельвання.