хлёбаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., што і без дап.
Разм.
1. Піць; піць вялікімі глыткамі. Хлёбаць чай.
2. Есці, чэрпаючы лыжкай вадкую страву. Хлёбаць суп.
хлёбнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.
Аднакр. да хлёбаць.
хлёрка, ‑і, ДМ ‑рцы, ж.
Разм. Хлорная вапна ў выглядзе раствору або парашку.