хларо́з, ‑у,
1. Адна з форм малакроўя, якая характарызуецца недахопам жалеза ў арганізме; бледная немач.
2. Хвароба раслін, пры якой лісце жаўцее і бялее, пераважна з-за недахопу ў глебе жалеза.
[Лац. chlorosis ад грэч. chlōros — зялёны.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)