Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

уціра́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да уцерціся.

2. Зал. да уціраць.

уціра́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да уцерці.

уці́ск, ‑у, м.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. уціскаць ​2.

2. Грубае абмежаванне ў правах каго‑н.; прыгнёт. Сацыяльны ўціск. Каланіяльны ўціск. □ Улады ішлі з уціскам новым, Адно, што ведалі — караць. Забраў апошнюю карову Той прыстаў, што крычаў: ура! Броўка.

уціска́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. уціскаць ​1 — уціснуць (у 1–3 знач.).

уціска́цца 1, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да уціснуцца (у 1–3 знач.).

2. Зал. да уціскаць ​1.

уціска́цца 2, ‑аецца; незак.

Зал. да уціскаць ​2.

уціска́ць 1, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да уціснуць.

уціска́ць 2, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., каго.

Груба абмяжоўваць свабоду, правы каго‑н.; прыгнятаць. [Тапурыя:] — Я вольны марак і просты чалавек і не змагу я жыць у срэбры і золаце. Я люблю князёўну Ніну, але я не магу жыць так, як вы, і ўціскаць народ. Самуйлёнак.

уці́сквацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да уціснуцца (у 1–3 знач.).

2. Зал. да уціскваць.

уці́скваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да уціснуць.

уці́снуты, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад уціснуць.

уці́снуцца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; зак.

1. Паглыбіцца, улезці ў глыб, унутр чаго‑н., куды‑н. Здавалася, што зараз на галаву ўпадзе міна. Хацелася ўціснуцца глыбей у зямлю, каб ніякі асколак не зачапіў. Мележ.

2. З цяжкасцю ўвайсці, пранікнуць у што‑н. цеснае, запоўненае; ушыцца. Нарэшце падышоў аўтобус. Ён быў перапоўнены, аднак мы ўсё ж сяк-так уціснуліся ў заднія дзверцы і пакацілі ў напрамку вакзала. Шыловіч.

3. Разм. Цесна абвязаць сябе чым‑н. Уціснуцца папружкай.

4. перан. Разм. Якім‑н. чынам уладкавацца куды‑н. Сяк-так уціснуўся ў кулінарны тэхнікум.