Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

лён, лёну і ільну́; мн. льны (ільны́), ‑о́ў; м.

1. Травяністая расліна сямейства лёнавых, са сцяблоў якой атрымліваюць валакно, а з семя — алей. Сеяць лён. Рваць лён. Лён-даўгунец. □ Зацвітае ў палях нашых лён, Валакністы лянок сінявокі. Хведаровіч. Я іду... Рассцілаюць дзяўчаты ільны — Нібы гаці пракладваюць простыя. Панчанка. // толькі мн. (льны́ (ільны́), о́ў). Пасевы, усходы гэтай расліны. Глядзі, вунь зацвітаюць ільны: возера, мяккага блакітнага колеру разляглося на даляглядзе. Гамолка.

2. Валакно, якое вырабляецца са сцяблоў гэтай расліны. Прасці лён.

•••

Горны лён — від азбесту, здольнага расшчапляцца на вельмі тонкія валокны.

лёнаапрацо́ўчы,

гл. ільноапрацоўчы.

лёнавалакно́,

гл. ільновалакно.

лёнавыя, ‑ых.

Сямейства двухдольных раслін з валакністым сцяблом і алеістым насеннем, да якога адносяцца розныя віды лёну.

лёнакамба́йн,

гл. ільнокамбайн.

лёнакамбіна́т,

гл. ільнокамбінат.

лёнамалата́рня,

гл. ільномалатарня.

лёнасушы́лка,

гл. ільносушылка.

лёнатрапа́лка,

гл. ільнотрапалка.

лёнатрапа́льны,

гл. ільнотрапальны.