Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

жывёлаво́дчы, ‑ая, ‑ае.

Тое, што жывёлагадоўчы.

жывёлагадо́вец, ‑доўца, м.

Тое, што жывёлавод.

жывёлагадо́ўля, ‑і, ж.

Галіна сельскай гаспадаркі, якая займаецца развядзеннем сельскагаспадарчай жывёлы. Прадукты жывёлагадоўлі. Інтэнсіўная жывёлагадоўля. □ Жывёлагадоўля ў калгасе «Рассвет» набыла сапраўды гіганцкі размах. Кухараў. // Навука аб развядзенні і ўдасканаленні сельскагаспадарчай жывёлы. Лекцыі па жывёлагадоўлі.

жывёлагадо́ўчы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да жывёлагадоўлі, звязаны з ёй. Ад Нёмана, які прыгожа выгінаецца ля жывёлагадоўчай фермы, ішоў на шырокі двор калгасны статак. Бялевіч.

жывёланарыхто́ўчы, ‑ая, ‑ае.

Звязаны з нарыхтоўкай жывёлы, прызначаны для яе. Жывёланарыхтоўчая кантора.

жывёліна, ‑ы, ж.

Тое, што і жывёла (у 1 знач.); адна асобная жывёла. Па дрэве шмыгнула нейкая новая жывёліна, крыху падобная да вавёркі. Маўр.

жывёлінка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

Памянш.-ласк. да жывёліна.

жывёлка, ‑і, ДМ ‑лцы; Р мн. ‑лак; ж.

1. Памянш. да жывёла (у 1 знач.); невялічкая жывёла. Вада адышла ад берага і пакінула на дне шмат жывёлак. Маўр.

2. Ласк. да жывёла (у 2 знач.).

жывёльны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да жывёлы, жывёл. Жывёльны свет. Жывёльны арганізм. // Атрыманы ад жывёла прыгатаваны з арганічных рэчываў, якія ёсць у целе жывёлы. Жывёльнае масла. Жывёльныя бялкі.

2. Такі, як у жывёл; падсвядомы, чыста фізіялагічны. Візэнер сядзеў нерухома — жывёльны страх скаваў яму цела і язык. Шамякін. // перан. Грубы, нізкі. Жывёльныя пабуджэнні.

жыві́льны, ‑ая, ‑ае.

Разм. Які жывіць, падтрымлівае жыццядзейнасць. Жывільнае карэнне. Жывільныя рэчывы. // перан. Жыватворны, асвяжальны. [Зямля] ўліла ў .. [Рыгораву] істоту жывільны сок, струмень бадзёрасці. Гартны.