дра́бы, ‑аў;
Verbum
анлайнавы слоўнікТлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVuдрабяза́, ‑ы,
1. Невялікія прадметы; дробныя рэчы.
2. Што‑н. нязначнае, неістотнае, не вартае ўвагі; нікчэмнасць.
драві́ды, ‑аў;
Група народаў паўднёвай Індыі, блізкіх па мове і культуры.
дравіды́йскі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да дравідаў, належыць ім.
дравяні́сты, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да дрэва, з’яўляецца дрэвам.
дра́га, ‑і,
1. Плывучая землечарпальная машына, прызначаная для распрацоўкі россыпных залежаў карысных выкапняў (золата, плаціны, волава і інш.), а таксама для паглыблення дна рэк, азёр і пад.
2. Прылада для здабывання жывёл і раслін, якія жывуць на дне вадаёмаў.
[Фр. drague.]
драгама́н, ‑а,
Перакладчык пры дыпламатычных і консульскіх прадстаўніцтвах, пераважна ў краінах Усходу.
[Фр. dragoman з араб.]
драгама́нскі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да драгамана.
драгі́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе;
Здабыць (здабываць) пры дапамозе драгі (у 1 знач.).
драгу́н, ‑а,
У дарэвалюцыйнай Расіі і ў некаторых краінах Еўропы — салдат або афіцэр некаторых кавалерыйскіх часцей, здольных весці бой і ў спешаным страі.
[Фр. dragon.]