бідэ́,
Сасуд, ракавіна для падмывання.
[Фр. bidet.]
бідэ́,
Сасуд, ракавіна для падмывання.
[Фр. bidet.]
біё... (
Першая састаўная частка складаных слоў, якая паказвае на адносіны іх да жыцця, жыццёвых працэсаў, напрыклад:
[Ад грэч. bíos — жыццё.]
біёграф, ‑а,
Складальнік чыёй‑н. біяграфіі.
біёлаг, ‑а,
Спецыяліст у галіне біялогіі.
біёнік, ‑а,
Спецыяліст у галіне біёнікі.
біёніка, ‑і,
Навука, якая вывучае структуры і функцыі жывых арганізмаў з мэтай стварэння гэтых структур і функцый тэхнічнымі сродкамі.
біжутэ́рыя, ‑і,
Жаночыя ўпрыгожанні, зробленыя з некаштоўных камянёў і металаў.
[Фр. bijouterie — гандаль ювелірнымі вырабамі.]
бі́знес, ‑у,
Камерцыйная, біржавая або прадпрыемніцкая дзейнасць як крыніца нежывы ў капіталістычным свеце.
•••
[Англ. business.]
бізнесме́н, ‑а,
Дзялок, камерсант, прадпрыемец.
[Англ. businessman.]
бізо́н, ‑а,
Паўночнаамерыканскі дзікі бык атрада парнакапытных з доўгай поўсцю.
[Лац. bison.]