бяспе́ка, ‑і,
Адсутнасць небяспекі; становішча, пры якім каму‑, чаму‑н. ніхто і нішто не пагражае.
бяспе́ка, ‑і,
Адсутнасць небяспекі; становішча, пры якім каму‑, чаму‑н. ніхто і нішто не пагражае.
бяспе́чнасць, ‑і,
Уласцівасць бяспечнага; бяспека.
бяспе́чны, ‑ая, ‑ае.
1. Якому не пагражае небяспека, надзейна ахаваны.
2. Які не прыносіць шкоды; бясшкодны.
бяспёры, ‑ая, ‑ае.
Які не мае пер’я.
бяспі́сьменны, ‑ая, ‑ае.
Які не мае сваёй пісьменнасці.
бяспла́навасць, ‑і,
Уласцівасць бяспланавага; адсутнасць планавасці, плана.
бяспла́навы, ‑ая, ‑ае.
Пазбаўлены планавасці, плана; які робіцца без плана.
бяспла́тнасць, ‑і,
Уласцівасць бясплатнага.
бяспла́тны, ‑ая, ‑ае.
Без аплаты.
бясплённасць, ‑і,
Уласцівасць бясплённага; адсутнасць плённасці, плёну; марнасць, безвыніковасць.