Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

аэрафотазды́мка, ‑і, ДМ ‑мцы; Р мн. ‑мак; ж.

Фатаграфаванне мясцовасці з лятальных апаратаў.

аэра́цыя, ‑і, ж.

Насычэнне паветрам; праветрыванне. Аэрацыя глебы.

аэро́бны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да аэробаў. Аэробныя бактэрыі.

аэро́бус, ‑а, м.

Мнагамесны шырокафюзеляжны пасажырскі самалёт.

аэро́бы, ‑аў; адз. аэроб, ‑а, м.

Арганізмы, якія не здольны жыць без свабоднага кіслароду; проціл. анаэробы.

аэро́граф, ‑а, м.

Прыбор для тонкага распылення фарбы сціснутым паветрам пры напясенні яе на паперу, тканіну і пад.

аэро́лаг, ‑а, м.

Спец. Спецыяліст па аэралогіі.

аэро́н, ‑у, м.

Лекавы процірвотны сродак, які ўжываецца пры марской і паветранай хваробах, пры рвоце ў цяжарных жанчын і пад.