Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

авантуры́н, ‑у, м.

Разнастайнасць дробназярністага кварцу; мінерал, які ужываецца для ўпрыгожанняў і мастацкіх вырабаў.

[Фр. aventurine.]

авантуры́ст, ‑а, М ‑сце, м.

Беспрынцыповы дзялок, прайдзісвет. [Чарнавус:] Гэта непаразуменне, што вы дырэктар установы. Вы — прайдзісвет і авантурыст! Крапіва. [Мяснікоў:] Мы і будзем змагацца! Толькі без панікі і не як авантурысты, а па ўсіх правілах ваеннай і партыйнай навукі. Мележ.

авантуры́стка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

Жан. да авантурыст.

авантурысты́чны, ‑ая, ‑ае.

Заснаваны на авантурызме, уласцівы авантурыстам. Авантурыстычная палітыка імперыялізму.

авантуры́сцкі, ‑ая, ‑ае.

Тое, што і авантурыстычны.

ава́р,

гл. авары.

ава́рац,

гл. аварцы.

ава́рка,

гл. аварцы.

ава́рскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае дачыненне да аварцаў, авараў, уласцівы аварцам, аварам, належыць ім. Аварская мова.

ава́рцы, ‑аў; адз. аварац, ‑рца, м.; аварка, ‑і, ДМ ‑рцы; мн. аваркі, ‑рак; ж.

Народ, які складае частку насельніцтва Дагестанскай АССР.