па́жскі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да нажа. Пажскае адзенне.
•••
Пажскі корпус гл. корпус.
пажуі́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак.
Уст. Жуіраваць некаторы час. Месяц.. [Саша] сабе дазволіць пажуіраваць, ён заслужыў гэта. Навуменка.
пажуры́цца, ‑журуся, ‑журышся, ‑журыцца; зак.
Журыцца некаторы час. Прывяла.. [Агрыпіну] на могілкі буфетчыца Юля. Прывяла і, заплакаўшы, пакінула адну. Няхай пажурыцца.. на адзіноце, не трэба перашкаджаць. Пестрак.
пажуры́ць, ‑журу, ‑журыш, ‑журыць; зак., каго.
Крыху або злёгку журыць; журыць некаторы час. Спачатку важатая крыху пажурыла малых шкоднікаў, а потым сказала, для чаго іх паклікалі. Якімовіч.
пажу́хлы, ‑ая, ‑ае.
Які стаў жухлым. Пажухлыя, аслабелыя травы па ўзбярэжжы заліваліся вадою папаўнелых рэк. Шахавец.
пажу́хнуць, ‑не; зак.
Стаць жухлым. Кветкі пажухлі. □ Няскошаныя травы пастарэлі, пажухлі, але яшчэ не страцілі водару. Гамолка.
пажы́ва, ‑ы, ж.
1. Ежа, корм; тое, чым жывіцца арганізм. Пажыва для раслін. Пажыва для рыб. □ Прыйшла вясна. Яна адчувалася ўсюды: нават вераб’і і тыя аджылі і весела скакалі на чорных вуліцах, шукаючы сабе пажывы. Чарнышэвіч.
2. Здабыча, нажыва. Асабліва ўдала Лукаш умеў паляваць на каўбасы або сыры. Агледзеўшы пажыву, ён.. адломліваў кавалак як пад’есці і ўцякаў. Лобан.
3. перан. Тое, што дае матэрыял, служыць крыніцай для думак, размоў і пад. Духоўная пажыва. Пажыва для плётак.
пажыва́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Жыць, праводзіць жыццё. Як пажываеш?
пажыві́цца, ‑жыўлюся, ‑жывішся, ‑жывіцца; зак.
Разм.
1. Знайсці для сябе якую‑н. ежу, пажыву. Чарада кур, згледзеўшы гаспадыню і спадзеючыся пажывіцца, кінулася да яе з усіх канцоў двара. Колас. Ніхто не арэ стэп, і.. [крумкачам] няма дзе пажывіцца, як раней, ходзячы па барознах за аратым. Няхай.
2. Узяць для сябе што‑н. чужое; атрымаць якую‑н. карысць з чужога. Абмацаўшы чужыя торбы і нічога ў іх не знайшоўшы, чым бы можна было пажывіцца, Суконка зусім засумаваў. Паслядовіч. Калгаснікі пяці вёсак Загальскага сельсавета не далі ворагу пажывіцца грамадскай маёмасцю. Залескі.