падчыта́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
1. Разм. Пачытаць выбарачна, у дадатак да раней прачытанага. Карыстаючыся вольным днём, Сцёпка падчытаў сёе-тое з таго, што ўваходзіла ў праграму яго дзейнасці на вёсцы. Колас.
2. Спец. Прачытаць услых тэкст арыгінала з тым, каб другая асоба пры гэтым зверыла тэкст копіі.
падчы́тванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. падчытваць.
падчы́твацца, ‑аецца; незак.
Зал. да падчытваць.
падчы́тваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да падчытаць.
падчы́тка, ‑і, ДМ ‑тцы, ж.
Спец. Дзеянне паводле дзеясл. падчытаць (у 2 знач.).
падчы́тчык, ‑а, м.
Той, хто займаецца падчыткай.
падчы́шчаны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад падчысціць.
падчышча́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да падчысціцца.
2. Зал. да падчышчаць.
падчышча́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да падчысціць.