Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

адлі́ўшчык, ‑а, м.

Рабочы, спецыяліст са адліўцы рэчаў, дэталей.

адлі́ўшчыца, ‑ы, ж.

Жан. да адліўшчык.

адлі́цца, адальецца і адліецца; зак.

1. Быць зробленым з дапамогай ліцця.

2. Тое, што і адліць (у 2 знач.).

•••

Адальюцца каму чые слёзы гл. сляза.

адлі́ць, адалью, адальеш, адалье; адальём, адальяце і адлію, адліеш, адліе; адліём, аліяце; заг. адлі; зак.

1. чаго. Выліць частку вадкасці з якой‑н. пасудзіны. Адліць вады з вядра.

2. Адхлынуць, сцячы з якой‑н. часткі цела (пра кроў). Кроў адліла ад твару.

3. каго. Разм. Абліўшы (абліваючы) вадой, прывесці каго‑н. да прытомнасці. Сыны адлілі бацьку халоднай вадой і пад вечар павезлі ў горад у бальніцу. Галавач.

4. што. Вырабіць ліццём; выліць. Адліць балванку. / у перан. ужыв. Каса, і сякера, і цэп малацьбітны Магутную волатаў сілу далі: Марозы і спёкі далі гарт нязбытны — Мне песню, як звон, як пярун, адлілі. Купала.

5. Скончыць ліць. Адснавалі прадвеснія хмары, Адлілі праліўныя дажджы. Гурло.

адлі́чаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад адлічыць.

адлі́чванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. адлічваць — адлічыць.

адлі́чвацца, ‑аецца; незак.

Зал. да адлічваць.

адлі́чваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да адлічыць.

адлічы́ць, ‑лічу, ‑лічыш, ‑лічыць; зак., што.

1. Налічыўшы, аддзяліць пэўную колькасць чаго‑н. Адлічыць сто рублёў.

2. Лічачы ад умоўнай адзнакі, паказаць, назваць колькасць чаго‑н. Гадзіннік адлічыў дванаццаць.

3. Вылічыць, утрымаць з якой‑н. сумы. Адлічыць з зарплаты за прагул.

4. Выключыць з ліку членаў якой‑н. арганізацыі, групы, з ліку навучэнцаў якой‑н. навучальнай установы і пад.; вызваліць ад пасады, звольніць. Са знішчальнага батальёна нас адлічылі як непаўналетніх. Навуменка.

адлічэ́нне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. адлічыць.

2. звычайна мн. (адлічэ́нні, ‑яў). Адлічаная сума. Адлічэнні ад абароту. Адлічэнні ў непадзельны фонд.