Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

адлуча́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да адлучыцца.

2. Зал. За адлучаць.

адлуча́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да адлучыць.

адлу́чваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да адлучыць.

адлу́чка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн. ‑чак; ж.

Адыход адкуль‑н. на пэўны час; часовая адсутнасць. Самавольная адлучка. Быць у адлучцы.

адлучы́цца, ‑лучуся, ‑лучышся, ‑лучыцца; зак.

Пакінуць якое‑н. месца на пэўны час; выйсці, адысці. Адлучыцца з дому. □ Марынка ўспомніла, як Паходня.. падышоў і пацалаваў яе, сказаўшы, што адлучыцца на якую гадзіну на калгасны двор па справах. Хадкевіч. // Аддзяліцца, адысці ад каго‑, чаго‑н. □ Гадзіны дзве ўся калона рухалася разам з партызанамі. Потым партызаны адлучыліся і пайшлі кожны сваім маршрутам. Колас. Віктар адлучыўся ад варот і знік у цемрадзі. Лобан.

адлучы́ць, ‑лучу, ‑лучыш, ‑лучыць; зак., каго-што.

1. Пазбавіць сувязі з кім‑, чым‑н.; аддзяліць, адасобіць ад каго‑, чаго‑н., ізаляваць. Трэба не мець сэрца, каб адлучыць дзяўчынку ад сям’і ў такі час. Пальчэўскі. [Агата:] — Ён [бык] раззлавана матаў галавой, не разумеючы, чаму яго адлучылі ад усяго статка. Броўка. // Адняць дзіця ад грудзей; адняць, адсадзіць цяля ад каровы. // Раздзяліць, стаць мяжой, граніцай паміж чым‑н. Пясчаны перашыек адлучыў ліманы ад возера.

•••

Адлучыць ад царквы — прызнаць чужым царкве, якому‑н. веравызнанню; выключыць з рэлігійнай абшчыны.

адлучэ́нне, ‑я, н.

У выразе: адлучэнне ад царквы — прызнанне чужым царкве, якому‑н. веравызнанню; выключэнне з рэлігійнай абшчыны.

адлу́шчвацца, ‑ваецца.

Незак. да адлушчыцца.

адлушчы́цца, ‑шчыцца; зак.

Адлупіўшыся, адваліцца.

адлюбі́ць, ‑люблю, ‑любіш, ‑любіць; зак.

Перастаць любіць. А я яшчэ не адлюбіла, А я яшчэ не пражыла І долі нават не згубіла Свайго юнацкага цяпла. Вярба.