Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

адло́ўліваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да адлавіць (у 1 знач.). Паўліку асабліва спадабалася, як адлоўліваюць рыбу невялікімі металічнымі сачкамі. Рунец.

адлупі́цца, ‑лупіцца; зак.

Аддзяліцца, адарвацца (пра што‑н. прымацаванае, прыклеенае). Шпалеры ў кутку адлупіліся. Падклейка ў чаравіках адлупілася.

адлупі́ць, ‑луплю, ‑лупіш, ‑лупіць; зак.

1. што. Аддзяляючы, зняць з чаго‑н. (кару, лупіны і пад.). Адлупіць наклейку з бутэлькі. □ Косцік выцягнуў з-пад ложка свае старыя чаравікі, адлупіў у адным з іх [сцілку] і схаваў за яе сакрэтную пісульку. Паслядовіч. // Разм. Адарваць. Адлупіць рукаў.

2. каго. Разм. Моцна набіць, адлупцаваць. Здаецца, калі Іван счапіўся з Вавілам, на вуліцы нікога не было, але ў клубе ўжо гаварылі, што Іван з Алёшам адлупілі Пухціка. Кудравец.

адлу́плены, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад адлупіць.

адлу́пліванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. адлупліваць — адлупіць.

адлу́плівацца, ‑аецца; незак.

1. Незак. да адлупіцца.

2. Зал. да адлупліваць.

адлу́пліваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да адлупіць.

адлупцава́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад адлупцаваць.

адлупцава́ць, ‑цую, ‑цуеш, ‑цуе; зак., каго.

Разм. Моцна набіць; адлупіць (у 2 знач.). Маці, не разабраўшыся, расперазала фартух і адлупцавала Грышу паскамі. Пальчэўскі.

адлу́чаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад адлучыць.