адло́жысты, ‑ая, ‑ае.
Адхонны, пакаты; не круты. На сцежцы на нізкім адложыстым беразе ішлі двое. Самуйлёнак.
адло́мак, ‑мка, м.
1. Адламаны кавалак чаго‑н.; абломак. Адломак касы. □ Невядома, з якіх часоў стаялі над імі [палоскамі вады] засохшыя адломкі старых спарахнелых алешын, як свечкі, і маркотна глядзелі ў неба. Колас.
2. перан. Рэшткі таго, што раней існавала. Чырвонай Арміі Адважныя атрады Далёка кінулі Адломкі белых зграй. Лявонны.
адло́мваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да адламаць.
адло́мліванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. адломліваць — адламаць.
адло́млівацца, ‑аецца; незак.
1. Незак. да адламацца.
2. Зал. да адломліваць.
адло́мліваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да адламаць.
адло́ў, ‑лову, м.
Спец. Дзеянне паводле дзеясл. адлоўліваць — адлавіць (у 1 знач.).
адло́ўлены, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад адлавіць (у 1 знач.).